У Хельсінкі ўзарваныя гарадскія камунікацыі
Моцны выбух, ад якога ўзляцелі на паветра вечкі каналізацыйных люкаў, прагрымеў у цэнтры Хельсінкі ў чацвер, 6 траўня. Дэпартамент надзвычайных здарэнняў мяркуе, што выбух адбыўся ў выніку ўцечкі газу ў падземных камунікацыях, паведамляе Euronews.net. Інцыдэнт адбыўся на скрыжаванні вуліц Стурэнкату і Мякелянкату. Паводле паліцыі, вечкамі каналізацыйных люкаў пашкоджаныя некалькі аўтамабіляў. Людзі не пацярпелі.
Нагадаю, на пачатку красавіка магутны выбух з пажарам адбыўся пад цэнтральным пляцам Нью-Ёрку - Таймс-сквер. Тады з некалькіх люкаў, што вялі у падземныя камунікацыі, вырваліся слупы агню, паваліў дым. Уладам давялося эвакуяваць жыхароў трох дамоў і гатэля Novel.