У інтэрнэце разгарнулася кампанія ў падтрымку Лявона Вольскага і "Крамбамбулі"

У інтэрнэце разгарнулася кампанія ў падтрымку Лявона Вольскага і "Крамбамбулі"

На change.org з'явілася петыцыя ў падтрымку Лявона Вольскага. Яна мае назву "Зняць забарону на канцэртную дзейнасць з Лявона Вольскага ды гурта "Крамбамбуля" і адрасаваная Міністэрству культуры Беларусі.


"Вядомы беларускi спявак, лiдар культавых гуртаў "Мроя",N.R.M.,"Крамбамбуля" Лявон Вольскi знаходзiцца ў г.з "чорным спiсе" дзеячоў культуры, што вельмi перашкаджае яго дзейнасцi на тэрыторыi роднага краю.Нельга, каб паўтарылася гiсторыя Барыса Кiта, Марка Шагала i iншых таленавiтых беларусаў", — пішуць аўтары петыцыі.


Петыцыю, якая была створаная дзень таму, падпісалі 436 чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі