У Іспаніі затрымалі беларускага чыноўніка, абвешчанага ў міжнародны вышук
Былы гендырэктар маскоўскага прадстаўніцтва Рагачоўскага малочна-кансервавага камбіната Антон Комар затрыманы ў Іспаніі. Як паведамілі ў прэс-службе КДБ па Гомельскай вобласці, пасля пачатку крымінальнай справы ў адносінах да яго бацькі Міхаіла Комара — былога гендырэктара Рагачоўскага малочна-кансервавага камбіната, Антон Комар хаваўся за мяжой.
Цяпер у Іспанію накіраваныя дакументы для экстрадыцыі затрыманага, паведамляе “Інтэрфакс”.
Крымінальная справа ў адносінах да Антона Комара была распачата сёлета ў сакавіку за крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў асабліва буйным памеры.
Падчас следства было ўстаноўлена, што бацька і сын Комары разам з іншымі асобамі на працягу 2006 -2008 гадоў выкрадалі грошы шляхам заключэння фіктыўных дамоў. Такім чынам былі скрадзеныя 8 мільярдаў рублёў.