У Італіі выкрылі падпольную тытунёвую фабрыку, на якой працавалі беларусы
![Ніякіх грошай за сваю працу беларусы ў Італіі не атрымалі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-08/metro-1807913_1280.jpg.webp?itok=5HkIKBdj)
Ніякіх грошай за сваю працу беларусы ў Італіі не атрымалі / pixabay.com
У Італіі ў прыгарадзе Мілана паліцыя выкрыла падпольную тытунёвую фабрыку. Былі затрыманыя 11 чалавек, у тым ліку дзясятак беларусаў, якія працавалі там у рабскіх умовах. Іх спачатку затрымалі, але пасля прызналі ахвярамі "злачыннай арганізацыі транснацыянальнага характару" і адпусцілі, піша ilgiorno.it.
Беларусы расказалі, што адгукнуліся на аб'явы ў інтэрнэце, дзе прапаноўваўся заробак да 3 тысяч еўра ў месяц (выданне адзначае, што столькі нашы землякі на радзіме маглі зарабіць за год). Аднак там яны трапілі пад жорсткі кантроль на нелегальнай вытворчасці. Пашпарты і тэлефоны ў працаўнікоў забралі, іх нікуды не выпускалі з былых складоў феерверкаў, дзе былі арганізаваныя вытворчасць і інтэрнат, за імі сачылі камеры відэаназірання. Такое жыццё працягвалася каля месяца — да з'яўлення паліцыі. Ніякіх грошай працаўнікі не атрымалі.
![У Італіі выкрылі падпольную тытунёвую фабрыку, на якой працавалі беларусы](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/222_51.jpg.webp?itok=lhVg2nJK)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.