У Калінкавіцкім раёне прайшлі "тактыка-спецыяльныя вучэнні"
Падчас вучэнняў / knews.by
У Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці прайшлі "тактыка-спецыяльныя вучэнні". Іх мэтай была адпрацоўка дзеянняў на выпадак буйнога ляснога пажару. Як пішуць "Калінкавіцкія навіны", паводле сцэнару вучэнняў такі пажар адбыўся і агонь распаўсюдзіўся на тарфянік недалёка ад праезнай часткі дарогі. Працаўнікам лясной гаспадаркі дапамагалі лясная пажарная ахова, ратавальнікі і іншыя службы.
Нядаўна буйныя лясныя пажары былі пад Касцюковічамі і Бягомлем.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.