У Каменным Логу — чарга з 500 грузавікоў
У пункце пропуску Каменны Лог на мяжы з Літвой стаіць вялізная чарга з 500 грузавікоў — яны чакаюць на выездзе з Беларусі. Такія дадзеныя падае па стане на 14.00 сайт Дзяржаўнага памежнага камітэта. Гэта значная колькасць нават для выходных і святочных дзён.
На іншых пунктах пропуску ў літоўскім кірунку таксама ёсць чэргі: Беняконі — 141 грузавік, Прывалка — 88, Катлоўка — 60.
На літоўскай мяжы ёсць і чэргі легкавікоў: Каменны Лог — 150, Катлоўка — 60, Лоша — 50, Беняконі — 34.
Вялікія чэргі стаяць і ў абодвух пунктах на латвійскай мяжы: 200 грузавых машын у Грыгароўшчыне і 150 ва Урбанах.
На польскай мяжы занадта вялікіх чэргаў практычна няма, максімальны затор — 100 грузавікоў у Бераставіцы, якія стаяць на ўездзе ў Беларусь. У іншых пунктах пропуску чэргі складаюць па 20-50 машын.
На ўкраінскай мяжы праезд цалкам вольны.