У Канадзе ў пятніцу адкрыюць самыя крутыя амерыканскія горкі (відэа)
У Канадзе ў пятніцу адкрыюць самыя крутыя амерыканскія горкі. Яны самыя хуткія, высокія і... страшныя. Паездка па трасе даўжынёй 1104 метры працягваецца 3 хвіліны 25 секунд на хуткасці да 137 кіламетраў за гадзіну. Падчас яе экстрэмалам давядзецца перажыць "падзенне" з вышыні 75 метраў.
Атракцыён Yukon Striker пабудавалі ў парку Wonderland у горадзе Вон у штаце Антарыё, інфармуе sb.by.