У канцы чэрвеня актывісты плануюць перакрыць мяжу Беларусі і Польшчы
Перакрыццё мяжы адбудзецца 27 і 28 чэрвеня
27 і 28 чэрвеня беларусы з ініцыятывы "Ультыматум да Лукашэнкі" перакрыюць рух грузавога транспарту на мяжы Беларусі і Польшчы. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў адзін з арганізатараў акцыі — палітык Анатоль Фёдараў. Ён ужо атрымаў дазвол на яе правядзенне.
Рух перакрыюць непадалёк ад пункта пропуску "Казловічы — Кукурыкі" — адзінага, праз які фуры ідуць з Беларусі ў Польшчу і ў зваротным накірунку.
Ініцыятыва ставіць за мэту ўпэўніць Еўрасаюз часова спыніць рух грузавога транспарту праз беларускую мяжу. На думку яе ўдзельнікаў, гэта адзіны шлях для вызвалення палітвязняў і спынення "мігранцкай вайны".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.