У Казахстане воўк уварваўся ў пасёлак і пакусаў 12 чалавек
У казахскім пасёлку Кандык у выніку нападу ваўка пацярпелі 12 чалавек. Воўк уначы забег у населены пункт і пачаў нападаць на хатніх жывёлаў, пры гэтым разарваў гусей, цяля, сабак.
Мясцовыя жыхары паспрабавалі закалоць ваўка віламі, але ён пачаў нападаць і на іх. Урэшце драпежніка ўдалося застрэліць аднаму з мясцовых жыхароў у пяць гадзін раніцы.
Усе пацярпелыя, адзін з якіх у цяжкім стане, дастаўленыя ў лякарню, дзе ім праведзеныя аперацыі. Галава забітага ваўка адпраўленая на экспертызу для праверкі на наяўнасць шаленства.
“Інтэрфакс”