У Кіеве пракаментавалі прапанову прэзідэнта Чэхіі заплаціць Украіне за Крым

У Кіеве пракаментавалі прапанову прэзідэнта Чэхіі заплаціць Украіне за Крым

МЗС Украіны пракаментавала прапанову прэзідэнта Чэхіі Мілаша Земана заплаціць Кіеву і “ўзаконіць” анэксію Расіяй Крыма. Яна прагучала ў ПАСЕ. Знешнепалітычнае ведамства Украіны заявіла, што ўкраінцы абураныя прапановай Земана. “Цяжка паверыць, што мы гэта чуем ад прэзідэнта краіны, якая столькі цярпела ад Мюнхенскай змовы”, — гаворыцца ў заяве. У ёй адзначаецца, што тысячы ўкраінцаў загінулі ў барацьбе за свабоду, дзясяткі тысяч украінцаў і крымскіх татар пераследуюцца расійскімі ўладамі ў Крыме.

“Прапанова выходзіць за палітычныя рамкі і з’яўляецца відавочным цынізмам. Украіна ніколі не будзе гандляваць сваёй тэрыторыяй, сваімі каштоўнасцямі і сваёй свабодай”, — цытуе заяву МЗС УНІАН.

У пасольстве Чэхіі ва Украіне падкрэслілі, што Земан у ПАСЕ выказаў асабістую кропку гледжання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі