У Кіеве затрымалі Міхаіла Саакашвілі і змясцілі яго ў СІЗА

У Кіеве затрымалі Міхаіла Саакашвілі і змясцілі яго ў СІЗА

У Кіеве затрыманы і змешчаны ў СІЗА экс-прэзідэнт Грузіі і экс-кіраўнік Адэскай вобласці Украіны Міхаіл Саакашвілі. Затрыманне адбылося ўвечары 8 снежня, паведамляюць украінскія СМІ.

Генеральны пракурор Юрый Луцэнка заявіў, што згодна з пастановай, работнікі Нацпаліцыі вызначылі месцазнаходжанне Саакашвілі і затрымалі яго. 6 снежня стала вядома, што Генпракуратура абвясціла палітыка ў вышук паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу. Яму, у прыватнасці, інкрымінуюць спрыянне ўдзельнікам злачынных арганізацыі і схаванне іх злачыннай дзейнасці. Раней Юрый Луцэнка заяўляў, што на фінансаванне мітынгаў за звяржэнне ўкраінскай улады прыхільнікі Саакашвілі атрымлі з Расіі 500 тысяч долараў.

Саакашвілі абвясціў бестэрміновую галадоўку на знак пратэсту супраць свайго затрымання. Суд над ім адбудзецца сёння, 9 снежня.

Экс-кіраўніка Грузіі спрабавалі затрымаць у аўторак, але яго прыхільнікі здолелі адбіць палітыка.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі