У кіраўніка МЗС Фінляндыі, з якім сустракаўся Макей, выявілі каранавірус

Двухбаковая сустрэча Уладзіміра Макея і Пекі Хаавіста ў Стакгольме​ / mfa.gov.by 
Двухбаковая сустрэча Уладзіміра Макея і Пекі Хаавіста ў Стакгольме​ / mfa.gov.by 

У двух чалавек, якія прысутнічалі на сустрэчы Савета міністраў замежных спраў (СМЗС) АБСЕ ў Стакгольме, выявілі каранавірус. У іх пасля форуму апынуліся станоўчыя вынікі тэсту на COVID-19, паведамляе ТАСС са спасылкай на МЗС Швецыі.

Там не выключаюць, што маглі заразіцца і іншыя ўдзельнікі сустрэчы.

"Дадатковыя выпадкі не могуць быць выключаныя. Удзельнікі маглі заразіцца СOVID-19 на працягу аднаго або некалькіх дзён сустрэч 2-3 снежня" — гаворыцца ў паведамленні шведскага знешнепалітычнага ведамства.

Станоўчым аказаўся вынік тэсту на COVID-19 у міністра замежных спраў Фінляндыі Пекі Хаавіста. З ім падчас форуму размаўляў і міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей. Акрамя ўдзелу ў агульным мерапрыемстве адбылася і іх двухбаковая сустрэча.

Падчас саміту МЗС АБСЕ ў Стакгольме знаходзілася і Святлана Ціханоўская. Яна таксама правяла шэраг сустрэч з удзельнікамі форуму. У прыватнасці, яна гутарыла з памочніцай дзяржсакратара ЗША Карэн Донфрыд і паслом ЗША пры АБСЕ Майклам Карпентэрам, кіраўнікамі МЗС Нідэрландаў, Польшчы, Ісландыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі