У Кітаі прызналі недастатковую эфектыўнасць сваіх вакцын

Імпартныя вакцыны ў Кітаі пакуль не выкарыстоўваюць / Reuters​
Імпартныя вакцыны ў Кітаі пакуль не выкарыстоўваюць / Reuters​

Кітайскія вакцыны "не падаюць вельмі высокага ўзроўню абароны", заявіў кіраўнік кітайскага цэнтра па кантролі і прафілактыцы захворванняў Гао Фу.

У ходзе клінічных выпрабаванняў у Бразіліі было ўстаноўлена, што эфектыўнасць прэпарата кітайскай фармацэўтычнай кампаніі "Sinovac Biotech Ltd." складае крыху больш за 50%. Разам з тым, паводле дадзеных самой кампаніі-вытворцы, прэпарат прадухіляе цяжкае працягу COVID-19 на 80%. Дзве іншыя вакцыны кітайскай карпарацыі "Sinopharm" дэманструюць эфектыўнасць у 79,3 і 72,5%.  

Нагадаем, вакцына "Sinopharm" выкарыстоўваецца ў Беларусі разам з расійскім прэпаратам "Спутнік V". Галоўны ўрач 34-й мінскай паліклінікі Наталля Дзяргач расказвала, што яе медработнікі прышчапляліся кітайскай вакцынай і засталіся задаволенымі — "аніякіх ускладненняў, самаадчуванне добрае".

У Кітаі пакуль не дазволеныя замежныя вакцыны. Але Гао Фу заклікаў улічваць перавагі заходніх прэпаратаў.

"Мы павінны ўважліва сачыць за гэтым, а не ігнараваць толькі таму, што ў нас ужо ёсць некалькі тыпаў вакцын", цытуе чыноўніка "Deutsche Welle".

Паводле звестак на 2 красавіка ў Кітаі з насельніцтвам 1,3 мільярда чалавек былі правакцынаваныя 34 мільёны грамадзян. Яшчэ каля 65 мільёнаў атрымалі першую порцыю вакцыны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі