У Крэўскім замку ўзводзяць браму (фота)
![У Крэўскім замку ўзводзяць браму (фота)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/123729761_3504731006246625_4689916958591870591_n.jpg.webp?itok=ktJvU0Hp)
У Крэўскім замку ўзводзяць браму. Фотаздымкі на сваёй старонцы ў Facebook змясціў гісторык Алег Дзярновіч. Крэўскі замак быў пабудаваны пасля 1388 года паводле загаду вялікага князя Альгерда. Там меў сваю рэзідэнцыю Ягайла і нават нейкі час трымаў у палоне Вітаўта. Замак моцна пацярпеў падчас баёў Першай сусветнай вайны. Доўгі час ён стаяў у руінах. У апошнія гады ідуць рэстаўрацыйныя працы і замак паступова мяняе аблічча, становіцца больш прывабным для турыстаў.
Брама будзе адноўлена з пад'ёмным механізмам, "каб паказаць, які быў доступ у замак у той час".
![У Крэўскім замку ўзводзяць браму (фота)](/sites/default/files/paragraphs/image/12395398735047295629134367450214889785132126o.jpg)
Будаўніцтва брамы ў Крэўскім замку / Гэты і наступныя здымкі: facebook.com/aleh.dziarnovich
![У Крэўскім замку ўзводзяць браму (фота)](/sites/default/files/paragraphs/image/12376986135047311662466091978977471287862038n.jpg)
![У Крэўскім замку ўзводзяць браму (фота)](/sites/default/files/paragraphs/image/12400848735047310929132835648901929930002401n.jpg)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.