У Курскай вобласці баі ідуць на поўнач ад Суджы

Украінскі вайсковец

Украінскі вайсковец / facebook.com/GeneralStaff.ua

У Курскай вобласці баі ідуць на поўнач ад горада Суджа (у 25 км ад мяжы). Па версіі расійскіх "ваенкараў", украінскія войскі нібыта імкнуцца прасунуцца ў бок Курскай АЭС, да якой засталося некалькі дзясяткаў кіламетраў. Некаторыя з іх пішуць, што насамрэч дзейнічаюць украінскія ДРГ, якія для ўвядзення ў зман праціўніка ствараюць уражанне далёкага прасоўвання асноўных падраздзяленняў. Ім з Украіны дастаўляюць боепрыпасы і паліва (на такія калоны, якія ідуць з Сумскай вобласці, палююць расійскія дроны). Тым часам прадстаўнікі ўладаў Курскай вобласці сцвярджаюць, што баі ідуць у Суджанскім раёне, украінцаў спынілі і адсоўваюць назад.

Баі ў Курскай вобласці ідуць трэці дзень. Украінскія падраздзяленні ў першыя дні імкліва прасунуліся на шырыні фронту ў некалькі дзясяткаў кіламетраў. У сераду яны ўвайшлі ў горад Суджа. Расіяне сцвярджаюць, што яшчэ трымаюць яго ўсходнюю частку, куды прыбылі падмацаванні, а атаку на горад Коранева нібыта ўдалося адбіць. Але прызнаюць, што ўкраінскія войскі не адступаюць, перагрупоўваюцца, шукаюць слабыя месцы ў абароне, атрымліваюць папаўненне.

Украінскі бок па-ранейшаму падзеі ў Курскай вобласці не каментуе. Напярэдадні ўкраінскія вайскоўцы сцвярджалі, што захапілі ўжо ад 150 да 300 палонных, якіх адпраўляюць ва Украіну.

У Курскай вобласці баі ідуць на поўнач ад Суджы
Баі ідуць на поўнач ад Суджы / Telegram
У Курскай вобласці баі ідуць на поўнач ад Суджы
У Курскай вобласці баі ідуць на поўнач ад Суджы
Палонныя расіяне / t.me/defender_skadovsk/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі