У Латвіі забаранілі ўсе расійскія тэлеканалы

У Латвіі забаранілі ўсе расійскія тэлеканалы

У Латвіі забаранілі ўсе расійскія тэлеканалы, якія былі яшчэ даступныя на яе тэрыторыі. У "чорным спісе", складзеным Нацыянальным саветам Латвіі па электронных СМІ, 80 тэлеканалаў. Большасць з іх — забаўляльныя. Рашэнне пачне дзейнічаць з 9 чэрвеня 2022-га. Яго не адменяць, "пакуль Расія не спыніць вайну і не аддасць [Украіне] Крым", паведамляе Delfi.

Забарона ўведзена ў адпаведнасці з абноўленым законам аб СМІ, які парламент ухваліў у траўні. Цяпер замежныя праграмы, калі іх робяць у дзяржавах, што пагражаюць суверэнітэту іншай краіны, падлягаюць абмежаванню.

Адначасова ў Латвіі атрымаў дазвол на вяшчанне з Рыгі тэлеканал "Дождж". Ён спыніў сваё вяшчанне ў Расіі ў пачатку сакавіка пасля пачатку расійскай агрэсіі супраць Украіны. Многія супрацоўнікі з'ехалі за мяжу. Вяртанне ў эфір запланавана на 9 чэрвеня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі