У Лепельскім раёне тры чалавекі пацярпелі з-за шаленства хатняй жывёлы
Шаленства выявілі ў хатняга ката (ілюстрацыйнае фота)
У Лепельскім раёне Віцебскай вобласці тры чалавекі пацярпелі з-за шаленства хатняй жывёлы. Цяпер яны праходзяць курс лячэння.
Як піша "Лепельскі край", здарэнне адбылося на тэрыторыі Каменскага сельсавета. Шаленства выявілі ў хатняга ката.
Папярэдні зарэгістраваны выпадак лабараторна пацверджанага шаленства жывёлы ў Лепельскім раёне быў два гады таму. Эпідэміёлагі апублікавалі рэкамендацыі для мясцовых жыхароў, "як прадухіліць заражэнне шаленствам і зберагчы сябе і сваіх блізкіх ад гэтай смяротнай хваробы".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.