У лістападзе ў Беларусь прыедзе кардынал з Ватыкану

Старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству кардынал Вальтар Каспер у лістападзе 2009 года ўжо ў другі раз наведае Беларусь. На запрашэнне Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі кардынал Каспер прыме ўдзел у канферэнцыі, прысвечанай хрысціянска-юдзейскаму дыялогу. Яна адбудзецца 9-11 лістапада ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры, інфармуе БЕЛТА.

Таксама плануецца, што падчас свайго знаходжання ў Беларусі Вальтар Каспер зладзіць імшу ў мінскім Архікафедральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі