У Літве хочуць заканадаўча забараніць транзіт беларускіх тавараў

У Літве хочуць заканадаўча забараніць транзіт беларускіх тавараў

Ураду і Сейму Літвы прапануюць накласці санкцыі на прадукцыю з Беларусі, якая закупляецца наўпрост ці пастаўляецца ўскосна з гэтай краіны. Такім чынам Літва зможа спыніць транзіт угнаенняў "Беларуськалія" праз сваю тэрыторыю, піша delfi.lt. 

У тлумачэні да законапраекта гаворыцца, што ён скіраваны на інтарэсы бяспекі Літвы і грамадскасці, якія парушаюцца ў выніку гібрыднай агрэсіі, якую вядуць беларускія ўлады. Таксама аўтары звяртаюь увагу на тое, што кожная дзяржава ЕС сама адказвае за ўласную нацыянальную бяспеку і мае права вырашаць, што дзеля гэтага трэба зрабіць. 

Здзелкі, заключаныя да ўвяздення санкцый у Літве, прапануецца скасаваць у аднабаковым парадку або па пагадненні бакоў ці прыпыніць іх выкананне на час дзеяння санкцый. 

Каб абмежаваць траты бізнесу, прапануецца вызначыць пераходны перыяд перад санкцыямі. 

У мінулую сераду набылі моц амерыканскія эканамічныя санкцыі супраць "Беларуськалію". Тым не менш беларускай прадпрыемства працягвае транзіт сваіх грузаў праз Літву: "Беларуськалій" авансам аплаціў пастаўкі на некалькі месяцаў наперад. Гэта выклікала ўрадавы крызіс: у адстаўку падалі міністры замежных спраў і транспарту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі