У Літве зноў за суткі затрымалі больш за 100 нелегалаў
У Літве зноў істотна павялічылася колькасць затрыманых нелегалаў, якія прыйшлі з Беларусі. За апошнія суткі іх было 107 чалавек. У адной з групаў налічвалася 43 нелегалы — усе назваліся грамадзянамі Іраку, толькі адна жанчына заявіла, што яна з Сірыі.
Дзесяць дзён літоўцы затрымлівалі менш за 100 чалавек за суткі. Напярэдадні іх было 57.
З пачатку года літоўскія памежнікі затрымалі ўжо 1902 мігрантаў, якія прыйшлі з Беларусі. Гэта ў дзясяткі разоў больш, чым было летась.
У Літве адкрыта абвінавачваюць улады Беларусі ў арганізацыі перапраўкі мігрантаў у адказ на санкцыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.