У Літву больш нельга везці паліва ў каністрах — толькі тое, што ў баку

У Літву больш нельга везці паліва ў каністрах — толькі тое, што ў баку

Літва забараніла пры ўездзе з Беларусі правозіць праз мяжу дадатковыя 10 літраў аўтамабільнага паліва ў каністры, што дазвалялася раней. Цяпер дазваляецца правозіць толькі тое паліва, якое ёсць у баку аўтамабіля.

"Калі ласка, майце на ўвазе, што імпарт нафтапрадуктаў з Рэспублікі Беларусь забаронены, за выключэннем паліва, якое змяшчаецца ў стандартных баках транспартных сродкаў і спецыяльных кантэйнерах", — гаворыцца ў паведамленні літоўскай мытні.

Спецыяльны кантэйнер — гэта любы кантэйнер, абсталяваны спецыяльна распрацаваным абсталяваннем для сістэм астуджэння, сістэм аксігенацыі, сістэм цеплаізаляцыі або іншых сістэм.

Беларусам, якія едуць праз мяжу з каністрамі, прапаноўваюць пераліваць паліва ў бак свайго ці іншага аўто або вяртацца на радзіму, паведамляе сайт s13.ru.

Гэтая норма — частка санкцый, уведзеных за саўдзел Беларусі ў расійскай агрэсіі супраць Украіны. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі