У Лёзненскім раёне аўтамабіль урэзаўся ў аўтобус з расійскімі турыстамі

У Лёзненскім раёне аўтамабіль урэзаўся ў аўтобус з расійскімі турыстамі

Смяротная аварыя адбылася ўдзень 3 студзеня ў Лёзненскім раёне Віцебшчыны, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

Кіроўца "Рэно" пры абгоне выехаў на сустрэчную паласу і ўрэзаўся экскурсійны аўтобус, дзе ехалі расійскія турысты. Пры сутыкненні аўтобус перакуліўся.

Пры аварыі загінуў кіроўца легкавога аўтамабіля. Пасажыры і кіроўца аўтобуса шпіталізаваныя з цялеснымі пашкоджаннямі рознай ступені цяжкасці. Сярод пацярпелых — чацвёра дзяцей.

У аўтобусе было 42 чалавек, 40 з якіх — расійскія турысты.

Як распавядала Еўрарадыё, напярэдадні смяротная аварыя з удзелам маршруткі здарылася на слуцкай трасе: там загінула 24-гадовая дзяўчына, яшчэ 10 чалавек пацярпелі.

У Лёзненскім раёне аўтамабіль урэзаўся ў аўтобус з расійскімі турыстамі
Смяротная аварыя пад Лёзнам / t.me/pressmvd
У Лёзненскім раёне аўтамабіль урэзаўся ў аўтобус з расійскімі турыстамі
Смяротная аварыя пад Лёзнам / t.me/pressmvd

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі