У магіляўчанак, якія ездзілі з надпісам "Мілфіцыя", забралі матацыклы

Магілёўская "мілфіцыя"

Магілёўская "мілфіцыя" / @pantera.0007, TikTok

Дзве магіляўчанкі ў майках з надпісам "Мілфіцыя" каталіся па горадзе на матацыклах і атрымалі папулярнасць у TikTok — амаль мильён праглядащ,больш за 20 тысяч падабаек. У выніку імі зацікавіліся сілавікі.

У неафіцыйным міліцэйскім тг-канале паведамляецца, быццам "супрацоўнікі ДАІ імгненна вызначылі" асобы матацыклістак. Гэта былі 39- і 41-гадовая жыхаркі Магілёва. На жанчын склалі чатыры адміністрацыйныя пратаколы,а матацыклы канфіскавалі.

У міліцыі заяўляюць, быццам адна з жанчын больш за 60 разоў парушыла правілы дарожнага руху і была пазбаўленая правоў кіроўцы.

Жанчын знялі на відэа і прымусілі сказаць, што яны паважаюць міліцыю.

Дарэчы, цішоткі "Мілфіцыя" свабодна прадаюцца на маркетплэйсах. Адна такая каштуе каля 25 рублёў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі