У Магілёве мужчына скокнуў з моста
На месцы здарэння працавалі ратавальнікі
У Магілёве мужчына скокнуў з моста. Яго знайшлі, але выратаваць не змаглі.
Як паведамляюць ратавальнікі, трагічнае здарэнне адбылося каля 6-й гадзіны раніцы 6 чэрвеня. У МНС патэлефанаваў рыбак, які быў відавочцам здарэння. Паводле слоў мужчыны, невядомы скокнуў у Дняпро з аўтамабільнага моста па Пушкінскім праспекце.
Ратавальнікі знайшлі цела мужчыны ў 400 метрах ад моста. Рэанімаваць яго не ўдалося. Медыкі хуткай медадапамогі, якія прыехалі на месца, канстатавалі смерць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.