У Магілёве на акцыю прыходзіў дэпутат Ігар Марзалюк, яго асвісталі

У Магілёве на акцыю прыходзіў дэпутат Ігар Марзалюк, яго асвісталі

Увечары 15 сакавіка ў Магілёве на вулічную акцыю прыходзіў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк. Прынялі яго людзі не вельмі ветліва, крычалі нават "Сыходзь!". Ён жа сказаў, што не разумее, чаму яны пратэстуюць, бо дзеянне дэкрэта прыпыненае.

Марзалюк назваў дэкрэт № 3 "каласальнай дурасцю", але кажа, што па-сутнасці ён правільны. Па словах дэпутата, дэпутаты ўнеслі нямала прапановаў па зменах у "дэкрэт аб дармаедах". Таксама Марзалюк заявіў, што Міністэрства па падатках і зборах мусіць папрасіць прабачэння ў беларусаў.

У выніку дэпутат сыйшоў пад агульны свіст.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі