У Магілёве прэзентавалі кнігу Алега Латышонка “Жаўнеры БНР”

Кнігу “Жаўнеры БНР” прэзентаваў у Магілёве прафесар Беластоцкага універсітэта Алег Латышонак. Гэта - даследванне усіх беларускіх вайсковых фармаванняў, якія існавалі ў перыяд Беларускай Народнай Рэспублікі на тэрыторыі нашай краіны і па-за яе межамі.   Таксама аўтар спыніўся і на гісторыі беларускай нацыянальнай сімволікі. Вось што ён кажа:

“Гэта для мяне была цікавая тэма досведаў. Адкуль наш сцяг, адкуль гімн, адкуль Пагоня. Вядома, калі ідзе пра вайсковую справу, шмат у кнізе напісана пра генерала Булак-Балаховіча. Я пакінуў чытанне кніжкі чытачу, таму усіх тэмаў не называю”.

На сустрэчу з Латышонкам у Магілёве сабралася поўная зала моладзі. Кнігі актыўна набываліся, а ўладальнікі атрымоўвалі аўтограф аўтара. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі