У Маладзечна сабралі брыгады хуткай меддапамогі з усёй Мінскай вобласці

Маладзечна, 27 жніўня 2024-га

Маладзечна, 27 жніўня 2024-га / kraj.by

27 жніўня ў Маладзечна сабралі брыгады хуткай меддапамогі з усёй Мінскай вобласці. Яны ўдзельнічаюць у III Адкрытых гульнях-спаборніцтвах. Летась менавіта маладзечанцы перамаглі на рэспубліканскім туры конкурсу, піша kraj.by.

Калона спецаўтамабіляў праехала па цэнтры горада. Удзельнікі спаборніцтваў сабраліся на пляцоўцы ля Палаца культуры. Як распавялі медыкі з самых аддаленых ад Маладзечна раёнаў, некаторыя з іх выехалі на конкурс яшчэ ўначы.

29 каманд-удзельніц прадстаўлены фельчарскімі і спецыялізаванымі ўрачэбнымі брыгадамі. Сітуацыі розных этапаў конкурсу максімальна набліжаны да рэальных. Заданні паўтараюць жыццёвыя сітуацыі, з якімі хуткая дапамога сутыкаецца штодня. Аднак ёсць і такія задачы, над рашэннем якіх задумаліся нават члены судзейскай каманды, адзначае выданне.

Паводле аднаго з заданняў, у політэхнічным каледжы адбыўся захоп злачынца праваахоўнікамі. Удзельнікам спаборніцтваў неабходна было аказаць медыцынскую дапамогу і параненаму злачынцу, і некалькім пацярпелым.

У Маладзечна сабралі брыгады хуткай меддапамогі з усёй Мінскай вобласці
У Маладзечна сабралі брыгады хуткай меддапамогі з усёй Мінскай вобласці

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі