У Маладзечне сутыкнуліся цыстэрны са звадкаваным газам

Цыстэрна, ілюстрацыйнае фота

Цыстэрна, ілюстрацыйнае фота / vagon.by

У Маладзечне мог адбыцца выбух цыстэрны са звадкаваным газам. Пра гэта выпадак расказала "Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі".

Уначы 7 чэрвеня супрацоўнікі чыгуначнай станцыі Маладзечна пры манеўровых работах па роспуску вагонаў цягніка свядома парушылі правілаў бяспекі. Вагоны, сярод якіх была і цыстэрна для звадкаваных газаў, яны распускалі пры дапамозе сартавальнай горкі. Пры гэтым вагон падымаецца на горку і адтуль яго проста адпускаець. У выніку ён стукаецца ў вагон, які стаіць перад ім.

Такі спосаб катэгарычна забаронены для вагонаў з гаручымі і выбухованебяспечнымі грузамі (нават калі гэтыя вагоны пустыя). Пры сутыкненні ўтвараюцца іскры, якія могуць выклікаць выбух. Як паведамляюць чыгуначнікі, пры спуску з горкі цыстэрна сутыкнулася з платформай, якая стаяла на суседніх рэйках. Выбуху, на шчасце, не адбылося, але цыстэрна атрымала пашкоджанні — цяпер ёй неабходны рамонт.

Паводле "Супольнасці чыгуначнікаў", такім жа спосабам супрацоўнікі станцыі Маладзечна неаднаразова спускалі нават вагоны з боепрыпасамі і выбуховымі рэчывамі (грузы найвышэйшай ступені небяспекі).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі