Падчас паломніцтва ў Меку з-за пякучай спякоты загінулі 550 чалавек
Паломнікі на шляху ў Меку
Падчас паломніцтва ў Меку з-за пякучай спякоты загінулі 550 чалавек. Большасць з іх прыехалі ў Саудаўскую Аравію з Егіпта, паведамляе Reuters.
У галоўнай мячэці ісламскай святыні цяпер больш за 50 градусаў цяпла. Тысячам паломнікам спатрэбілася медычная дапамога праз цеплавы ўдар.
Гібель людзей падчас хаджу ў Саудаўскую Аравію нярэдкая. У мінулыя гады сотні паломнікаў загінулі ў цісканіне, праз падпалы намётаў і ў іншых няшчасных выпадках. У 2023-м была падобная сітуацыя, як і сёлета: анамальныя тэмпературы забралі жыццё ў 240 паломнікаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.