У Маладзечне з рэек сышлі 2 цеплавозы — "Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі"
У Маладзечне сышлі з рэек лакаматывы
На станцыі Маладзечна за суткі з рэек сышлі два цеплавозы. Пра гэта паведамляе "Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі".
Першы выпадак здарыўся 8 лютага ў 16:40. Як пішуць чыгуначнікі цеплавоз ЧМЭ3-1949, праехаўшы стрэлачны перавод №214, сышоў з рэек усімі колавымі парамі. Пры гэтым пашкоджанні атрымаў і цеплавоз і аб'екты станцыйнай інфраструктуры — прывад стрэлачнага пераводу, трубаправод пнеўмапошты.
Другі інцыдэнт здарыўся амаль праз суткі — 9 лютага ў 16:10. Пры манеўры па перастаноўцы двух вагонаў з рэек сышоў цеплавоз ЧМЭ3-1788.
"У абодвух выпадках адказнасць за здарэнні ў аператыўным парадку была ўскладзеная на лакаматыўную гаспадарку", — пішуць чыгуначнікі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.