У Маскве памёр першы кіраўнік "ЛНР" 46-гадовы Валерый Болатаў

У Маскве памёр першы кіраўнік "ЛНР" 46-гадовы Валерый Болатаў

У Маскве памёр першы кіраўнік самаабвешчанай "Луганскай народнай рэспублікі" ("ЛНР") 46-гадовы Валерый Болатаў. Паводле папярэдняй інфармацыі, у яго здарыўся інфаркт. У той момант Болатаў знаходзіўся ў сваёй кватэры, паведамляе РІА "Новости".

Адзначаецца, што апошнім часам у былога кіраўніка "ЛНР" былі праблемы з сэрцам.

Валерый Болатаў — ураджэнец Луганскай вобласці Украіны. На пачатак 2014 года быў прадпрымальнікам, узначальваў Саюз ветэранаў Паветрана-дэсантных войскаў Луганскай вобласці. У красавіку 2014-га ўдзельнічаў ва ўзброеным захопе прарасійскімі баевікамі будынка СБУ ў Луганску, быў абраны "народным губернатарам" вобласці. У траўні 2014 года ён стаў кіраўніком "ЛНР". Паводле афіцыйнай версіі, у жніўні таго ж года ён пайшоў у адстаўку з-за ранення, выехаў у Расію.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі