У Маскве судзяць Марыну Аўсяннікаву, яе абараняе беларускі адвакат

У Маскве судзяць Марыну Аўсяннікаву, яе абараняе беларускі адвакат

У Маскве судзяць супрацоўніцу "Першага канала" Марыну Аўсяннікаву. Яе абараняе беларус Антон Гашынскі. Адвакат быў пазбаўлены ліцэнзіі на радзіме, але атрымаў новую ў Расіі.

У Беларусі Гашынскі працаваў па гучных палітычных справах: абараняў супрацоўнікаў Прэс-клуба і PandaDoc, медыяменеджара Андрэя Аляксандрава, паліттэхнолага Віталя Шклярава, расіян Соф'ю Сапегу і Ягора Дуднікава.

Аўсяннікаву, якая 14 сакавіка выйшла з антываенным плакатам у жывым эфіры “Першага канала”, судзяць па адміністрацыйнай справе. Яе вінавацяць у “арганізацыі несанкцыянаванага публічнага мерапрыемства”, паведамляе "Новая газета".

Пазней стала вядома, што Аўсяннікаву аштрафавалі на 30 тысяч расійскіх рублёў (каля $260).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі