У Маскве за неаплачаныя штрафы шукаюць блогера Улада Бумагу

Улад Бумага

Улад Бумага / Telegram

У Маскве за неаплачаныя штрафы шукаюць грамадзяніна Беларусі, блогера Улада Бумагу. За перавышэнне хуткасці і неаплачаную паркоўку ён павінен заплаціць нейкіх 3500 расійскіх рублёў (менш за 40 долараў). Судовыя прыставы расійскай сталіцы яшчэ летась адкрылі шэсць выканаўчых вытворчасцяў. Пра гэта сведчыць база Федэральнай службы судовых прыставаў.

SHOT адзначае, што беларус з'ехаў у Дубай і што ён з канца мінулага года мае яшчэ запазычанасць перад падаткавікамі — на 278 тысяч расійскіх рублёў (каля 3000 долараў). Пры гэтым штомесяц 27-гадовы Улад Бумага атрымлівае каля 1 млн долараў на сваім кантэнце ў сацсетках, а гадавы абарот яго кампаній за мінулы год склаў каля $5 млн.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі