У Маскве забілі двух гастарбайтэраў з Беларусі
Двое гастарбайтэраў з Беларусі загінулі падчас п’янай сваркі ў Маскве. Калі скончылася гарэлка, кампанія будаўнікоў схапілася за нажы і жалезную арматуру. Адзін з рабочых смяротна параніў дваіх сваіх апанентаў, якія пасля
памерлі на месцы. Міліцыянты з’явіліся запозна, таму параненым
дапамагчы ўжо было немагчыма.
У загінулых не было дакументаў, але мяркуецца, што мужчыны сярэдніх гадоў, апранутыя ў спецвопратку без маркіроўкі, - грамадзяне Беларусі, якія працавалі ў якасці некваліфікаваных рабочых і жылі ў бытоўцы ўпрост на будоўлі, паведамляе газета “Московский комсомолец”.