У Маскве затрымалі дзясяткі чалавек падчас “гулянняў” апазіцыі
У Маскве ў раёне Трыумфальнай плошчы затрымалі каля трох дзясяткаў удзельнікам акцыі, якую назвалі прагулкай “новай апазіцыі”. Як паведамляе ВВС са спасылкай на расійскія інфармагенцтвы, удзельнікаў несанкцыянаванай акцыі затрымалі за парушэнне грамадскага парадку.
Арганізатары гулянняў мелі намер прайсці па цэнтры горада да Манежнай плошчы. На месцы збору ўдзельнікаў ад пачатку знаходзіліся два аўтазакі і паліцэйскі аўтамабіль, а таксама супрацоўнікі паліцыі ў бронекамізэльках і касках.
Лідар руху “Адкрытая Расія” Міхаіл Хадаркоўскі назваў гэтую акцыю “правакацыяй улады”, бо тут не было ясных патрабаванняў і арганізатараў. Хадаркоўскі лічыць, што такім чынам улады спрабуюць “зліць пратэсты”.
Кіраўнік Фонду барацьбы з карупцыяй Аляксей Навальны раней заявіў, што не мае дачынення да гэтых “гулянняў”.