У Маскву паляціць віцэ-прэм'ер Сямашка — весці перамовы пра пастаўкі нафты

Вядома, што адным з галоўных пытанняў на перамовах стануць пастаўкі расійскай нафты ў Беларусь, інфармуе агенцтва "Интерфакс-Запад".



Нагадаем, "Транснафта" заявіла пра скарачэнне ў верасні паставак расійскай нафты ў нашу краіну ў аб'ёме 400 тысяч тон. Пазней віцэ-прэм'ер Аркадзь Дварковіч паведаміў пра зніжэнне аб'ёму паставак нафты ў Беларусь.
 

"У адносінах паставак нафты пазіцыя Расіі не змянілася — мы адштурхоўваемся ад таго, што за 2013 год расійскі бок паставіць у Беларусь 18,5 млн тон, пры тым, што Беларусь настойвае на 23 млн тон", — гаварылася ў каментары Аркадзя Дварковіча ў сувязі з затрыманнем у Мінску гендырэктара "Уралкалія" Уладзіслава Баўмгертнера.

Таксама Аркадзь Дварковіч заявіў, што сітуацыя з затрыманнем Баўмгертнера выглядае неадэкватна і Расія можа перагледзець шэраг пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва з Беларуссю.

Фота — ria.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі