У Мастах адмовілі ў правядзенні сходу БХД

Мастоўскі райвыканкам не даў згоду на правядзенне сустрэчы грамадзян з сябрамі арганізацыйнага камітэту па стварэнні палітычнай партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”. Сход быў запланаваны на 6 лютага і меўся прайсці памяшканні сярэдняй школу №5 горада Масты.  Планавалася, што на сустрэчу прыедзе сустаршыня аргкамітэту па стварэнні БХД Павел Севярынец. Паводле словаў Дзмітрыя Кухлея, які падаваў заяўку на правядзенне мерапрыемства, адмова матываваная тым, што ў гэты час у СШ №5 будзе праходзіць вучэбна-выхаваўчы працэс. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі