У Мазырскім раёне затрымалі педафіла

Затрыманаму 39 гадоў, ён працаваў ІП / ілюстрацыйнае фота sk.gov.by
Затрыманаму 39 гадоў, ён працаваў ІП / ілюстрацыйнае фота sk.gov.by

У Мазырскім раёне ўзяты пад варту мужчына, якога падазраюць у педафіліі. Абвінавачанні яму выстаўленыя па шасці артыкулах Крымінальнага кодэкса, у тым ліку ў распусных дзеяннях у дачыненні да заведама малалетняй (ч. 2 арт. 169 КК РБ), і ў прымусе непаўналетняй асобы да палавых зносін з дапамогай шантажу (ч. 2 арт. 170).

Затрыманы быў зарэгістраваны ў папулярнай сацыяльнай сетцы пад выглядам падлетка, камунікаваў там з непаўналетнімі дзяўчынкамі, прапаноўваў ім абмяняцца пікантнымі фатаграфіямі. Мужчына адпраўляў ім свае парнаграфічныя фота і відэа. Настойліва прапаноўваў сустрэцца і нават "зарабіць на ўвасабленні яго фантазій", расказалі ў СК.

Дзве дзяўчынкі пагадзіліся на сустрэчу. Адна з іх пазней паспрабавала скончыць камунікацыю, але мужчына пачаў яе шантажаваць і нават адправіў кампрамат на яе некалькім сябрам і знаёмым. Пасля гэтага дзяўчынка расказала пра праблему бацькам. Тыя звярнуліся ў міліцыю.

Следчыя высветлілі, што з красавіка да верасня 2022 года мужчына здзейсніў 47 эпізодаў, якія можна кваліфікаваць як злачынствы. Пацярпелымі прызнаныя 18 дзяўчынак і 5 хлопчыкаў ва ўзросце 11-16 гадоў. Усе яны вучацца ў Мазырскім раёне. Некалькі дзяцей, каб зарэгістравацца ў сацсетцы, наўмысна завышалі свой узрост, адзначылі ў СК.

Што да абвінавачанага, то яму 39 гадоў. Ён працаваў індывідуальным прадпрымальнікам. Разведзены.  Яго непаўналетні сын жыве з маці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі