У Мінабароны паабяцалі, што ваеннаабавязаныя вернуцца дахаты да 9 траўня

Ваеннаабавязаных адпусцяць, каб яны разам з сем'ямі сустрэлі "свята Вялікай Перамогі" / t.me/modmilby/
Ваеннаабавязаных адпусцяць, каб яны разам з сем'ямі сустрэлі "свята Вялікай Перамогі" / t.me/modmilby/

У Мінабароны Беларусі паабяцалі, што ваеннаабавязаныя вернуцца дахаты да 9 траўня. Вясной 2023-га іх прызвалі з запасу для ўдзелу ў "раптоўнай праверцы боегатоўнасці Узброеных Сіл". Памочнік міністра абароны па ідэалагічнай рабоце ва Узброеных Сілах, начальнік Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы Мінабароны генерал-маёр Леанід Касінскі кажа, што ваеннаабавязаных адпусцяць, каб яны разам з сем'ямі сустрэлі "свята Вялікай Перамогі".

Ці стрымае слова Мінабароны РБ? Якраз у бліжэйшыя тыдні чакаецца контрнаступ украінскіх войск, за якім уважліва будуць сачыць у Мінску. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі