У Мінгарвыканкам падалі заяўку на правядзенне Дня Волі
У Мінгарвыканкам пададзеная заяўка на святкаванне Дня Волі. Яе падалі ад імя трох юрыдычных асоб — руху "За свабоду", грамадскай арганізацыі БНФ "Адраджэнне" і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі.
У адпаведнасці з законам, арганізатары не могуць да адказу чыноўнікаў паведамляць, якую дату і якое месца яны абралі.
"Мы сыходзім з таго, каб даць людзям легальную магчымасць адсвяткаваць Дзень Волі. У мэтах бяспекі падалі заяўку ў Мінгарвыканкам", — патлумачыў "Нашай Ніве" лідар руху "За свабоду" Юрась Губарэвіч.
Па яго словах, падчас акцыі плануецца шэсце, мітынг і канцэрт.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.