Мікалай Казлоў: я не гатовы плаціць Балабу, каб ён ахоўваў Дзень Волі

Мікалай Казлоў: я не гатовы плаціць Балабу, каб ён ахоўваў Дзень Волі

Аб'яднаная грамадзянская партыя наўрад ці будзе ўдзельнічаць у падачы заяўкі на Дзень Волі. Пра гэта кіраўнік партыі Мікалай Казлоў распавёў у інтэрв'ю "Нашай Ніве".

"Паўстае маральны выбар — мы ж не можам проста так заяўку ў Мінгарвыканкам занесці, мы павінны заключыць пагадненне з міліцыяй. Я не гатовы ўбачыць Балабу, сказаць яму: "Ты вось памардаваў усіх, а цяпер мы табе заплацім". Я не магу ставіцца да іх як да праваахоўных органаў, у мяне не атрымліваецца", — патлумачыў Казлоў.

Арганізатары вулічнай акцыі павінны заключаць дамовы з медыкамі, міліцыяй і камунальнікамі.

Нядаўна лідар АГП быў асуджаны на 15 сутак арышту за тое, што адмовіўся даць падпіску аб неразгалошванні допыту. Яго дапытвалі па "справе Каардынацыйнай рады". Пасля прысуду Казлова пакінулі на волі, але ў любы момант могуць пасадзіць адбываць арышт.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі