У Мінгарвыканкама просяць спыніць дэмантаж надмагілляў на Вайсковых могілках

У Мінгарвыканкама просяць спыніць дэмантаж надмагілляў на Вайсковых могілках

Моладзевае грамадскае аб’яднанне "Гісторыка" просіць чыноўнікаў спыніць дэмантажныя працы на Вайсковых могілках у Мінску. Адпаведныя звароты 21 чэрвеня дасланыя ў Мінгарвыканкам і Міністэрства культуры.

Пра гэта ў каментары Радыё "Свабода" распавяла выканаўчая дырэктарка МГА "Гісторыка" Таццяна Пятрова.

Вайсковыя могілкі на вуліцы Казлова ў Мінску — адны з самых старых у сталіцы. Могілкі маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Першыя згадкі пра іх прыпадаюць на 1840 год, асвячэнне могілак адбылося ў 1895 годзе.

На гэтых могілках пахаваныя літаратары Якуб Колас, Янка Купала і Кузьма Чорны, гісторык Усевалад Ігнатоўскі і аўтар дзяржаўнага гімна Міхась Клімковіч.

Спецкамбінат камунальна-бытавога абслугоўвання ў чэрвені 2018-га пачаў "добраўпарадкаванне" тэрыторыі. На могілках прыбіраюць агароджы, пілуюць старыя і сухія дрэвы, зносяць старыя крыжы і надмагіллі. Замест іх ставяць аднолькавыя невялічкія пліты — так званыя "надгалоўнікі".

Сваякі людзей, пахаваных на Вайсковых могілак, а таксама гісторыкі і экскурсаводы пратэстуюць супраць "стандартызацыі" пахаванняў. Яны лічаць, што гэтая мера пашкодзіць гістарычнаму ландшафту сталіцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі