У Мінінфарм паскардзіліся, што акаўнт у TikTok двойчы прызналі "экстрэмісцкім"
Якая будзе рэакцыя чыноўнікаў на скаргу? / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
MOST паскардзіўся ў Мінінфарм Беларусі, што яго акаўнт у TikTok двойчы прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". А гэта з'яўляецца пацвярджэннем "немэтазгоднага расходавання дзяржаўных сродкаў" — двайная праца дзяржорганаў.
Спачатку 23 студзеня 2023-га суд Ленінскага раёна Гродна прыняў рашэнне па акаўнце, а 17 красавіка такое ж рашэнне прыняў і суд Крупскага раёна Мінскай вобласці.
У скарзе змешчана просьба "прыцягнуць да адказнасці асоб, якія падавалі скаргі ў суд Крупскага раёна, а таксама адказных, хто ўносіць інтэрнэт-старонкі ў спіс "экстрэмісцкай прадукцыі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.