У Мінск едзе Tricky

Гэта будзе першы выступ легенды трып-хопу ў Беларусі.

"Пляцоўка і дата мінскага канцэрта ўжо ўзгодненая з мэнэджмэнтам Tricky. Зараз вырашаем нюансы ў падпісанні кантракта", — каментуе для Еўрарадыё адзін з арганізатараў канцэрта Антон Сасноўскі.

Нагадаем, у траўні гэтага года Tricky выдаў дзясяты нумарны альбом “False Idols”. Сам выканаўца лічыць яго лепшым за ўсю сваю дыскаграфію, а таксама кажа, што з гэтай пласцінкай “зноў знайшоў сябе”.

Кошты на квіткі пакуль не агучваюцца.

Фота: www.bankholidaycomes.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі