У Мінск прыбыў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін

У Мінск з афіцыйным візітам прыбыў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін. На 14 снежня запланаваная сустрэча Аляксандра Лукашэнка і Уладзіміра Пуціна ў фармаце "сам насам", пасля чаго ў пашыраным складзе адбудзецца пасяджэнне Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы. У парадку дня — больш за дзесяць пытанняў. Прэзідэнты, у прыватнасці, плануюць абмеркаваць праект саюзнага бюджэту на 2008 год, рэалізацыю сумесных праграм у галіне машынабудавання, будаўнічага комплексу, высокіх тэхналогій, ліквідацыі наступстваў чарнобыльскай аварыі, пытанні супрацоўніцтва ў паліўна-энергетычным комплексе.

Абмеркаванне Канстытуцыйнага акту Саюзнай дзяржавы не прадугледжана. Пра гэта паведаміла за некалькі гадзін да прылёту Пуціна ў Мінск яго прэс-служба.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі