У Мінск з Пекіна дастаўлены 1,5 мільёна доз вакцыны Sinopharm
Самалёт з грузам вакцыны Sinopharm у сталічным аэрапорце / Міністэрства аховы здароўя
У Нацыянальны аэрапорт Беларусі ў нядзелю прыбыў самалёт з Пекіна, на борце якога знаходзяцца 1,5 мільёна доз вакцыны супраць COVID-19, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.
Груз складаецца з 1 мільёну доз, набытых у рамках закупкі, і яшчэ 500 тысяч доз, якія афіцыйны Пекін перадаў Мінску ў якасці гуманітарнай дапамогі.
Вакцына знаходзіцца ў спецыяльных кантэйнерах, дзе падтрымліваецца правільны тэмпературны рэжым. Самі кантэйнеры маюць электронныя рэгістратары, якія дазваляюць маніторыць тэмпературу падчас дастаўкі.
У выніку выконваюцца прынцыпы халадовага ланцуга і гарантуецца якасць, забяспечваецца эфектыўнасць і бяспека вакцыны.
Пасля таго, як у акрэдытаванай лабараторыі будзе праведзены кантроль якасці вакцыны Sinopharm, яна паступіць у медустановы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.