У Мінскай вобласці з'ехаў у кювет рэйсавы аўтобус, які ехаў у Вільню

ДТЗ з удзелам пасажырскага аўтобуса ў Валожынскім раёне / @minobl_uvd
ДТЗ з удзелам пасажырскага аўтобуса ў Валожынскім раёне / @minobl_uvd

ДТЗ з удзелам рэйсавага аўтобуса, які ехаў у Вільню, адбылося сёння раніцай недалёка ад Валожына (гэта ў Мінскай вобласці). Аўтобус з'ехаў у кювет. Паводле ратавальнікаў, ніхто не пацярпеў. Супрацоўнікі МНС дапамаглі адкрыць заблакаваныя праз аварыю дзверы. 18 пасажыраў вярнуліся ў Мінск, 25 вырашылі чакаць іншы аўтобус, каб працягнуць рух па маршруце.

Аварыя адбылася праз тое, кажуць у ДАІ, што "кіроўца аўтобуса не саступіў дарогу кіроўцу вялікагруза, які ачышчаў і апрацоўваў праезную частку".  У выніку ён не справіўся з кіраваннем і з'ехаў у кювет па ходзе руху.

В Минской области съехал в кювет рейсовый автобус, который ехал в Вильнюс
Ратавальнікі дапамаглі разблакаваць дзверы / mchs.gov.by
В Минской области съехал в кювет рейсовый автобус, который ехал в Вильнюс
Частка пасажыраў вярнулася ў Мінск, частка засталася чакаць новы аўтобус, каб працягнуць падарожжа / @minobl_uvd

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі