У мінскіх кватэрах з сённяшняга дня адключаюць батарэі
22 красавіка камунальнікі завяршаюць ацяпляльны сезон у мінскіх кватэрах. Адпаведнае рашэнне №1192 прыняў Мінгарвыканкам, інфармуе БЕЛТА.
Батарэі адключаць у кватэрах, інтэрнатах, гатэлях, навучальных установах, дзіцячых дашкольных, школьных, лячэбна-прафілактычных, медыцынскіх, навучальных установах, а таксама установах сацзабеспячэння, музеях, дзяржаўных архівах, бібліятэках.
Ацяпляльны сезон для адміністрацыйных будынкаў і прамысловых прадпрыемстваў быў завершаны ў Мінску яшчэ 9 красавіка.
Згодна з заканадаўствам, мясцовыя органы ўлады вырашаюць адключыць ацяпленне, калі сярэднесутачная тэмпература паветра на працягу пяці дзён трымаецца на адзнацы +8 градусаў і вышэй.