У мінскім аэрапорце адкрываецца кавярня-верталёт Lavazza
У Нацыянальным аэрапорце Мінск адкрываецца кавярня-верталёт Lavazza. Пакуль ідуць падрыхтоўчыя працы. У прэс-службе аэрапорта Еўрарадыё сказалі, што адкрыццё адбудзецца "на працягу тыдня".
Кавярня-верталёт / Еўрарадыё
Кавярня-верталёт адкрыецца ў левым крыле сектара адлётаў. Выпіць кавы можна будзе за столікамі вакол верталёта.
Так будзе выглядаць кавярня-ветралёт у аэрапорце / Еўрарадыё
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.