У мінскім "Дынама" чакаюць Месі, Раналду, Азара і Левандоўскі
Мінскае "Дынама" не супраць прыезду ў каманду зорак сусветнага футбола. Пра гэта прэс-служба беларускага клуба напісала ў Instagram.
"Беларусь засталася адзінай футбольнай краінай на нашай планеце, — канстатуюць сумны факт дынамаўцы. — А што калі Леа і Крыш усё ж такі прыедуць у Беларусь? А разам з імі яшчэ парачка крутых хлопцаў? Мы гатовыя!".
"Дынама" чакае не абы каго, а Ліянэля Месі з "Барселоны", Крышціяну Раналду з "Ювентуса" (ці скончыўся ўжо яго каранцін?), Эдэна Азара з "Рэала" (ці залячыў ён траўму?), Роберта Левандоўскі з "Баварыі", якія з-за пандэміі каранавіруса не маюць гульнявой практыкі. Толькі незразумела, да чаго гатовае "Дынама". Каб пасадзіць зорак на двухтыднёвую самаізаляцыю?
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.